Узрушу неруш новым словам,
дзе памяну сваiх сяброу,
хто не сцурауся роднай мовы
i ёй засведчылi любоу.
Складалi вершы, як жылося,
з надзеямi, заужды узлёт.
З устатку, як i усiм пiлося,
бо i яны былi - народ.
Бо й над iмi сонца ззяла,
дажджы сяклi, снягi мялi.
Але ж праз усё жыццё трывала
да прауды свой народ вялi.
Натхнённым былi далучэннем
да беларускае зямлi.
I вечнасцю, нiбы карэннем,
у яе гарэтны лёс ураслi.
Другие произведения автора:
КАЛЫХАНКА. (Колыбельная).
ЦВЕТЫ.
ПЕРВЫЙ ПОЦЕЛУЙ.
Это произведение понравилось: