Мяне мучаць Начнiцы.
I я лезу на сценку.
Загарнi мяне, мацi,
як у маленстве у сукенку,
перад полымем гушкай
i нашэптвай замову.
Ад хваробы хай злечаць
тыя вечныя словы:
“Цёмная ночка
Начнiц парадзiла, -
малому дзiцяцi
мукi нарабiла,
яснае сонейка
дзень пачынае,
Начнiц праганяе,
Дзяннiц насылае,
боль сунiмае.
Шух у печ! Шух у печ!”.
Я цяпер не баюся,
ужо плакаць не стану.
Загаi у маiм сэрцы
тую чорную рану –
рану смутку i болi
за край любы i родны,
што спрадвеку у пакутах
i дасюль не свабодны.
Загаi адзiноту,
мой адчай па каханню,
бо мярцвее душа -
у тузе i чаканнi.
Гушкай, гушкай, матуля,
паушчувай, як малога.
Веру – гэта паможа,
бо усё тое ад Бога.
Шух – у печку нягоду.
Шух – у печку нядолю.
Каб сышлi з цела немач,
усе лiха i болi.
Шух- вар*яцтва i глупства.
Шух – у полымя здраду.
Каб квiтнелi каханне,
дабрыня i спагада.
Як у маленстве у сукенку
загарнi, будзь мне ласка,
i шапчы тую змову,
як чароуную казку.
Другие произведения автора:
ГОРЬКАЯ ПЕСНЯ. (Из "Афган - 1981г.").
ПОЗНАТЬ СЕБЯ!
КАК БЫЛ ЧУДЕСЕН ДИВНЫЙ ВЕЧЕР...
Это произведение понравилось: