Ирина Беларусова
КАЛЫХАНКА ДЛЯ ЎНУКА
Песні спявае шпачок,
Кладзіся ўнучок на бачок.
Месяц схаваўся за гай,
Спі мая радасць, бай-бай...
ПРЫПЕЎ:
На мяккай, утульнай падушцы
Хай прысніцца табе жар-птушка,
Драўляны казачны домік
І смешны, вясёлы гномік...
Стукае ветрык у акенца,
Спі мой маленькі агеньчык.
Спі, набірайся сіл-моцы,
Добрай, спакойнай ночы!...
ПРЫПЕЎ:
На мяккай, утульнай падушцы
Хай прысніцца табе жар-птушка,
Драўляны казачны домік
І смешны, вясёлы гномік...
13.05.2018
Другие произведения автора:
ХЛЕБ НА ЛАДОШКЕ
НЕ ЗОВИ ТЫ МЕНЯ... - ПЕСНЯ НА СТИХИ И. БЕЛАРУСОВОЙ, МУЗЫКА И ИСПОЛНЕНИЕ ВИКТОРА ВОРОНЦОВА.
А СНЕГ IДЗЕ I IДЗЕ...
Это произведение понравилось: