А СНЕГ IДЗЕ I IДЗЕ...

26 января 2017 — ИРИНА БЕЛАРУСОВА

Ирина Беларусова

А СНЕГ ІДЗЕ І ІДЗЕ...

    Прывітанне, Новы Год, новы дзень, новае шчасце. Новае шчасце... вызывае ўсмешку. Але, як кажуць - з песні слоў не выкінеш. Новае, дык новае, тут бы са старым разабрацца. Трэба глянуць, што за акенцам робіцца. Снег!... Мяккі, чысты, пушысты, як у сённяшнім сне: Я стаяла пасярод поля, а з неба падаў снег. З кожнай хвілінай ён станавіўся мацней і мацней і зусім хутка перарос у вялізныя, бліскучыя гурбы. Было так прыгожа! А болей я нічога не помню...
    Што гэта я?... Шмат спраў, а я застыла ў любаванні.
— Ёсць такое правіла, — казаў Маленькі прынц.
— Устаў наранку, умыўся, прывёў сябе ў парадак — зараз жа прывядзі ў парадак і сваю планету.
    Правілы на тое і правілы, каб іх ведаць і выконваць.
    Але!... Справы трошкі пачакаюць, а кубачак духмянай кавы - не...
Божа, як смачна, як утульна ад паху кавы, ад снегу за акенцам... Каб так было заўжды!... Але, "перш папрацуй, а тады й патанцуй", "годзе цалавацца, пара і на хлеб старацца"...
- Выйду дому поклонюсь,
Молча Богу помолюсь
И пойду искать края,
Где живет любовь моя,-
Ігрывы настрой у мяне... З ім - наперад, у новы дзень.

    А снег ідзе і ідзе... Мяккі, пушысты...  Ён добра ведае сваю справу - рабіць зямлю і душы людзей - белымі і чыстымі.
- Дзякуй, снег,  дзякуй, мой любы анёл.

16.01.2017 г.
© «Стихи и Проза России»
Рег.№ 0256286 от 26 января 2017 в 15:30


Другие произведения автора:

ЗАПАХ БЕЛОГО НАЛИВА НАПОЛНЯЕТ САД…

КРУГЛОЛИЦАЯ ЛУНА В СИНЕМ ДРАПЕ НОЧИ...

А У ВАС КРАСИВЫЕ ГЛАЗА...

Это произведение понравилось:
Рейтинг: +2Голосов: 2560 просмотров
Вера Напольских # 26 января 2017 в 20:13 +2
Очень,красиво Иришка.Я увидела твой снег,такой пушистый,мягкий,такой сверкающий,что и на самом деле можно залюбоваться и про всё забыть.А может так и надо,должна быть минутка,для тихой радости,для осознания счастья бытия.Всех дел не переделаешь.Будь счастлива и будь любима.Всех благ тебе и твоим близким.
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 31 января 2017 в 20:17 0
Спасибо, дорогая Верочка! Так тепло на душе от твоих слов. Добра тебе и счастья!
Лариса Потапова # 28 января 2017 в 23:56 +1
Очень хорошо написали!Спасибо!
Её добра ведае сваю справу - рабіць зямлю і душы людзей - белымі і чыстымі.  
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 31 января 2017 в 20:18 0
Спасибо, Лариса! С теплом и благодарностью, Ирина.