Памяцi Мамы. 2. Хто дасць мне крылы?

article100869.jpg

II.

«И рех: кто даст ми криле,
Яко голубине?»

(Псалом 54)



Хто дасць мне крылы –
Празрыстыя, як павуцінка,
Поўныя ветру,
Нябачныя воку людскому?...
…Тае у небе
Празрыстая хмарка-пушынка,
Тае у сэрцы
Калючая злая ільдзінка…
Вось Ты і стала часцінкай
Улоння зямнога…

Неба сінечаю
Вочы збалелыя кліча.
Прагна і дарма
Яны суцяшэння шукалі.
Усё адыходзіць.
Згараюць і свечкі, і знічкі…
Толькі Любові нязгаснае сонца
Палае.
Усё адыходзіць.
Згараюць і свечкі, і знічкі…
Божай Любові
Нязгаснае Сонца
Палае.


Божа, навошта
Так прагнем жаночага шчасця?
З болю, пакутаў і мукаў
Наш вэлюм вясельны сатканы.
У добрыя, чыстыя,
Тонкія матчыны рукі –
Тварам упасці б –
Зямлёй мая Маці забрана…
У светлыя, поўныя ласкаю
Матчыны рукі
Мне не прыпасці –
Зямлёй мая Маці забрана.


…Дрэвы маўчалі –
Застылі ў глыбокім маленні…
Спіць пад крыжамі
Нябачны пакінуты горад.
Божа, даруй, што малю Цябе
Аб ачышчэнні –
І вызваленні ад смерці –
Жывых і памёрлых.
Божа, даруй, што малю Цябе –
Аб вызваленні нас –
Ад грахоў і ад смерці,
Жывых і памёрлых…

 

(верш на беларускай мове)

© «Стихи и Проза России»
Рег.№ 0100869 от 13 февраля 2013 в 01:04


Другие произведения автора:

Тонкая струна... Душа... Дорога...

Душа сагрэлася цяплом зiмовым...

Толькi дрэвы, лiсты i краскi...

Рейтинг: 0Голосов: 0540 просмотров

Нет комментариев. Ваш будет первым!