7.
***
Абрыс галіны,
лінія святла —
Як словы,
невыказныя ў малітве —
Звязаныя паміж сабой не рытмам,
А чысцінёю,
што не знае зла.
***
Ах, вясёлка —
дзіўная дарога
кволай чалавечае душы:
Лёгка ўзносіш думкаю да Бога,
на прыступку райскага парогу.
Вось каб узысці — і не грашыць!..
(вершы на беларускай мове)
Другие произведения автора:
Да святога Iаана Кармянскага (паэма). 8. Вяртанне
Каложа. 1. Божа, прымi — такую...
За Крест Святой идет война