1. ГОМЕЛЬ
Па горадзе, родным стаўшым,
Спяшаю хадой таропкай —
Туды, дзе, ноч недаспаўшы,
Ішла з вінаграднай гронкай
На свята — Праабражэння! —
Па сонным яшчэ праспекце,
З маленнем — аб ачышчэнні,
З прашэннем — каб не памерці,
З літаннем — уратавання! —
Праз слёзы, праз боль, у скрусе...
I мне было — даравана...
I — на ўрачыстым абрусе —
На вінаград і яблык
Упалі жывыя каплі,
А ў сэрцы, болей не ззяблым,
Ужо рассычаўся камень,
I ў кожным яго асклепку,
Такім ледзяным і бязбожным —
Нібы люстравалася Неба,
Пяшчотна і асцярожна.
(верш на беларускай мове)
Другие произведения автора:
Памяцi Мамы. 2. Хто дасць мне крылы?
Серебряная ниточка дождя
Памяцi Мамы. 1. Як многа можа просты гук...