Божай слязою
кацiцца зорка --
У нечай далонi
знiчкаю стане.
Плачам i спевам
зойдзецца птушка --
Страцiушы сэрца,
песню знайшоушы.
У храме нябёсным
плачуць Анёлы --
Сэрцы людскiя
жаль не кранае.
Падаюць гукi,
поунiцца Чаша --
Доугацярпеннем,
доугачаканнем.
Сеюцца СЛОВЫ
у глебу пустую
I прарастаюць --
цернем
ды КРЫЖАМ...
(верш на беларускай мове)
Другие произведения автора:
Да святога Iаана Кармянскага (паэма). 3. У храме
Толькi дрэвы, лiсты i краскi...
Угол ветра и древ...