“АГАРОДНЯ – КАРМА”
(нізка вершаў)
+
Месцу былога Свята-Нікольскага храма
Маўчаць званы.
Ніжэй травы –
зямля.
У зямлі, бы зерне,
спіць душа мая.
+
Ю.
Не з дошкі крыж –
Ён і з крыві, і з цела.
Няўжо ж, душа,
Ты гэткага хацела?..
+
Дарога Агародня-Карма
Плывуць аблокі
вечным шляхам.
Дзе на зямлі
прытулак птаху?
+
Калоссе ліецца,
Птах над нівай.
Хай песня выспее шчаслівай.
+
Добрае слова – жывою вадой
з вуснаў ліецца.
І – сунімае смутак і боль.
Чым ты, душа, адзавешся?
+
Любоўю – за любоў?
Гасподзень Крыж
ці зможаш несці?
Што ж, душа, маўчыш?
06.12.2001 г., Мінск
(вершы на беларускай мове)
Другие произведения автора:
Угол ветра и древ...
Да святога Iаана Кармянскага (паэма). 7. Абрыс галiны...
Господи, мне благ земных не надо...