Ирина Беларусова ЗОСЬКА І ДЗЕД МАРОЗ Пайшла Зоська зімой У лес, За каўнер ёй снег Залез, Шыю хутка астудзіў, Слязу сцюдзёную пусціў... Яго сябар - тут, як Тут, Посахам па дрэвам - Стук, Замарозіў малой нос, Белай барадой патрос: - Ты навошта ў лес Прыйшла Без бацькоў, зусім Адна? Мо згубіцца захацела? Што маўчыш? Пачырванела... - Не маўчу я, Дзед Мароз, Паважаю твой Узрост, Не варчы, не злуйся, Лепей пераабуйся... У ботах холадна Хварсіць, Трэба валенкі Насіць, Бо адмерзнуць твае ногі, Настрой сапсуеш сабе трохі... Рассмяяўся Дзед Мароз, Зоську на руках Панес: - Пакажу ўсе, чым багаты, Потым завяду да хаты. 21.01.2015 г.