ПАКIНУў РОДНЫ КУТ

21 ноября 2020 — Виталий Астрейко
Пакiнуў родны кут даўно я,
Як пакiдаюць ў восень гусi,
Але ж на сэрцы неспакой,
Мне сняцца сны аб Беларусi.
Змяняў Дняпро я на Рыдо,
Дзе ноч, цi дзень, дзе цьма цi свет,
А Нарач на Антарыо,
Пакiнуўшы за следам след.
Шлях залаты знайсцi iмкнуўся,
Шукаў па свету светлу долю.
Урэшце рэшт я апынуўся
Сам насам у цудоўным полi.
Тут кветкi тыя ж i бярозы
Шапочуць нешта пра жыццё,
Такiя ж самыя марозы 
I сонца, месяц и жнiўё.
Салодка тут i сытна жыцi
Без клопатаў ды без турбот.
Хапае ўсiм красы-зямлiцы,
Хапае радасцей, яснот.
ўсё добра у цудоўным полi,
Жывуць тут людзi без прымусаў.
Адно...на сэрцы неспакой,
Мне сняцца сны аб Беларусi.
Vit
© «Стихи и Проза России»
Рег.№ 0323697 от 21 ноября 2020 в 05:36


Другие произведения автора:

ГОРНЫЙ РУЧЕЙ

МАРТ

Жертва красоты

Рейтинг: 0Голосов: 0220 просмотров

Нет комментариев. Ваш будет первым!