Бульба, мая бульба,
Бульба залатая,
Салодкая, духмяная,
Сэрцу дарагая.
Жарым цябе, варым,
У печы запякаем,
Пад сто грам са шкваркай
Часта налягаем.
Сонцам у небе свецiш
Нам ужо ад ранку,
З малаком матулi
Паспыталi дранiкаў.
На стале i ў печы
Смажанкi ды клёцкi,
Бабка з калдунамi
Ёсць у кожнай вёсцы.
Хлопцы i дзяучаткi,
Людзi ва ўсiм свеце,
Нашыя аладкi -
Лепшыя, паверце.
Мой ты ж любы браце,
Наматай на вус,
Без радзiмай бульбы
Згiне беларус.
Vit
Другие произведения автора:
МОЯ ГОЛУБКА
Он завелся с утра
ТЫ НУЖНА МНЕ