ТАТА

29 октября 2018 — Виталий Астрейко

 

Вось зноў я вярнуўся дадому,

Але не сустрэў мяне тата

I ўжо не патрэбна нiкому

Стаiць самотная хата.

Стаiць сiратлiва таполя,

Што тата калiсьцi садзiў,

Вятры застагналi у полi,

Як толькi я дзверы адкрыў.

Я страцiў паўсвета здаецца,

Пайшоў  ён кудысь ў небыцце,

Жалобна i цяжка на сэрцы –

Так створана наша жыццё.

Не будзем спрачацца з iм болей,

Не будзем вясну сустракаць

I нават не будзем нiколi

Гасцей зазываць, прывiтаць.

Пайшоў ён далёка-далёка,

Пакiнуўшы свет гэты ўраз,

I дзесьце з нябёс, адвысока,

Глядзiць i ахоўвае нас.

Vit


© «Стихи и Проза России»
Рег.№ 0294101 от 29 октября 2018 в 04:03


Другие произведения автора:

ПРОЩАНИЕ

Признание Бабе Яге (часть1 из 4)

СТИШОК ПРО СНЕЖОК

Рейтинг: 0Голосов: 0283 просмотра

Нет комментариев. Ваш будет первым!