Ирина Беларусова
ОЙ ВЫ ЗОРНЫЯ НОЧЫ...
Зоркі ў небе ззяюць, месяц раптам знік,
Вышывае Яніна ільняны рушнік...
Ціха песню пяе... спаткання жадае,
Хвалюецца сэрца... каханы чакае...
У лясочку зяленым, каля тонкіх бяроз
Янка ў белай кашулі на руках яе нес,
Пацалункі салодкія... зязюля кувае ,
Зоркі таньчаць...ветрык у соснах гуляе...
ПРЫПЕЎ:
Ой вы зорныя ночы,
Сцежкі, салаўі,
Зорнай ноччу каханне
Над ракой зіхаціць...
Ой вы зорныя ночы,
Хмель траў лугавых,
Водар сена духмянага,
Пацалункі начы...
Месяц у небе з'явіўся, з здзіўленнем глядзіць,
Ад сяброўкі Зямлі свет дзівосны ляціць...
Паветра начы пахне верасам , пахне чаборам
Хвалююцца сэрцы, як хвалюецца мора...
Глыбіню іх кахання сказаць словы не могуць,
Хутка час праляцеў, сонца ўзыходзіць...
Пацалунак апошні... губы пахнуць малінай,
Растацца не могуць Янка з Янінай...
30.03.2013 г.
Другие произведения автора:
ЗИМНИЙ ХУДОЖНИК...
ПАХНЕТ ЛАНДЫШЕМ, СИРЕНЬЮ...
НЕ СЛЫШНО, НЕ СПЕША...
Это произведение понравилось: