Ирина Беларусова
ОЙ ТЫ ВЕЦЕР...
Ой ты вецер, не ламі ты дрэва,
Не пужай дзяўчыну, не трэба, не трэба...
Не пужай дзяўчыну, не трэба, не трэба...
Ой ты вецер, нечаканы вецер...
Дажджом барабаніш на ліпавы квецень...
Дажджом барабаніш на ліпавы квецень...
Ой ты вецер, цёмныя нябёсы...
Да долу схілілісь бярозанькі косы...
Да долу схілілісь бярозанькі косы...
Ой ты вецер, да цябе я выйду,
Адпушчу на волю слязлівую крыўду...
Адпушчу на волю слязлівую крыўду...
Ой ты вецер, ліпеньскі ты вецер...
Прытаміўся, сьціх, сонейка ўжо свеціць...
Прытаміўся, сьціх, сонейка ўжо свеціць...
03.07.2016 г. Другие произведения автора:
ВИШНЕВОЕ ВАРЕНЬЕ
ВАСИЛЁК ПОД ЗЕЛЁНОЮ ЕЛЬЮ...
СТУДЕНЫЕ КЛЮЧИ...