Скронь прастрэлена.
Кроў плывець.
Сэрца юнае ледзьве б’ецца.
І чакае здабычы Смерць,
І смяецца у твар, смяецца.
Вось ён, тут таямнічы свет, –
Побач дзверы ў яго улонне.
Непрытомна ляжыць паэт –
Ўпершыню нерухомы сёння.
І нібы мітуснёй радкоў
Дым ад стрэла плыве над ранай
Ды над цёплай яго рукой,
Што сціскала наган нядаўна,
Каб правесці з жыццём разлік,
Вырашаючы ўсе пытанні…
Віс за вокнамі маладзік
І далёка было да рання…
Заўтра вернуць жыццё ўрачы,
Заўтра з новым запалам сэрца
Вершаванасцю закрычыць
І натхнённей, мацней заб’ецца…
А пакуль, як ля цемры крат,
Ля Маўчання Даліны Соннай
Б’юцца белы анёл і чорны…
Дваццаць шостае. Лістапад.
Год, здаецца, – семдзесят сёмы.
__________
Другие произведения автора:
Накануне
Бывает
Желание и явь