У КРАІНЕ ЗАМКАЎ -БЕЛАРУСІ,
Есць той адзін, к яму я сэрцам рвуся.
То МІРСКІ ЗАМАК...
Вакол яго паданьні, таямніцы
Легендаў шмат
Слухай і дзівіся...
Адна з іх пра Радзівілаўскае метро
Метро? Метро..да не то.
Паміж Мірам і Нясьвіжам,
Быў падземны пераход
Па ім Каханку на санях
Ездіў круглы год...
На жаль, слядоў тунэлю не знайшлі
І легенду гэту ў таямніцу заняслі...
Яшчэ адна-пра галаву барана...
На паўднёвым боку замка невялікі камень,
Падобны ен на галаву барана.
Калі гэты камень зваліцца,
То Замка не застанецца...
Паводле вераванняў
Паганскіх продкаў нашых,
У пачатку працы чарадзей
Барану галаву змяраў,
Знаходзіў камень, абрабляў
І ў сцяну мураваў.
Забіты той баран прывідам стаў,
Вакол замка штоноч блукаў
І ворагаў не падпускаў.
Возера блакітнае каля Замка есць,
А калісцьці на тым месцы
Сад яблыневы рос...
Загадаў мясцовы князь
Высячы яго..
У той час яблыні цвілі
І на сябе вялікі грэх
Людзі не ўзялі.
Але Князь не адступаў..
Людзей-сякачоў хутка ен наняў.
Толькі ж вось ад справы грэшнай
Загінула іх шмат,сярод іншых
Ведзьмы сын і нечый брат...
З вуснаў убітай горам маці
Праклен паляцеў:
"Хай патоне столькі хлопцаў,
колькі вясечана дрэў"...
І так жыў праклен да нядаўніх пор....
********
У КРАІНЕ ЗАМКАЎ -БЕЛАРУСІ,
Есць той адзін,к яму я сэрцам рвуся.
І думкі ў МІР ляцяць,
Дзе ВЕЖЫ ЗАМКА МІРСКАГА
Стагоддзямі стаяць.
Так интересно! Прошлым летом отдыхали в Беларуси и нас возили в Мирский и Несвижский замки. Такой восторг! У вас так все везде чисто, красиво, порядок. Люди дружелюбные, столько улыбок на лицах, мы были удивлены. Уезжать не хотелось. Спасибо за стихи Ирина. С уважением, Светлана.