Мае сны
(паводле Я.Купалы)
Пакiнуў родны кут даўно я,
Як пакiдаюць ў восень гусi,
Але ж на сэрцы неспакой –
Мне сняцца сны аб Беларусi.
Змяняў Дняпро я на
Рыдо,
Дзе ноч цi дзень, дзе цьма цi свет,
А Нарач на Антарыо,
Пакiнуўшы за следам след.
Шлях залаты знайсцi iмкнуўся,
Шукаў па свеце
светлу долю.
Урэшце рэшт я апынуўся
Сам насам у цудоўным полi.
Тут кветкi тыя ж i бярозы
Шапочуць нешта пра жыцце,
Такiя ж самыя марозы
I сонца, месяц i жнiўё.
Салодка тут i сытна жыцi,
Без клопатаў ды без турбот,
Хапае ўсiм красы-зямлiцы,
Хапае радасцей, яснот.
Ўсё добра у цудоўным полi,
Жывуць тут людзi без прымусаў,
Адно... на сэрцы неспакой,
Мне сняцца сны аб Беларусi.
Vit
Другие произведения автора:
КОРОНА вирус
Я ТЕБЯ СОВСЕМ НЕ ЗНАЮ
Эй, писатели - писаки