КАЗКА. ПРЫГОДЫ ІВОНКІ Ў ЗІМОВЫМ ЛЕСЕ

24 декабря 2015 — ИРИНА БЕЛАРУСОВА
article222031.jpg
Ирина Беларусова

ПРЫГОДЫ ІВОНКІ Ў ЗІМОВЫМ ЛЕСЕ


    Добры зімовы вечар, мае маленькія сябры! За акенцам ужо сцямнела,ідзе снег, кусаецца мароз, шыбы ў казачных узорах, а ў хаце цёпла, утульна і самы час адпачыць. Заплюшчвайце вочкі і слухайце новую казку пра гарэзу Івонку.

   Прыйшла Зіма. Весачка, у якой жывуць Івонка с матуляй, татам, сабачкай Антоськай и катком Савоськай, стаіць у высокіх белых гурбах. Падае пушысты снег. Такая прыгажосць вакол! Чутны з ўсіх бакоў радасныя дзіцячыя галасы. Не можа наша гарэза ўседзець ў хаце, цёпла апранаецца, бярэ з сабою Антоську і Савоську, і яны ідуць у двор. Трохі пабегалі, палавілі сняжынак і вырашылі схадзіць у лес.

Па дарозе дзяўчынка напявала песенькі, шуткавала, і яны нават не заўважылі, як дабраліся да лесу. А лес такі чароўны, што малым здалося, быццам яны апынуліся ў казцы.Спачатку ад такога хараства замерлі, разгубіліся, а потым развесяліліся і пачалі гуляць у хованкі. Івонка схавалася пад яліну, крыху пасядзела і пабегла далей па гурбам. Бегла, бегла і раптам правалілася. Са страху заплюшчыла вочы, а калі іх адкрыла, то ўбычыла вялікі ложак, а на ім мядзведзя, які салодка спаў. Сядзіць, спужана азіраецца па баках. Але гэта ненадоўга. Хутка дзяўчынка прыйшла ў сябе, адчула голад і пачала шукаць што-небудзь з′есці. Шукала, шукала, але акрамя мёду нічога не знайшла. Пальчыкам паспрабавала, так смачна. Узяла са стала драўляную лыжку і пачала есці мёд. Стала салодка, захацелася спаць. Але ад думкі, што мядзведзь можа прачнуцца, сон як рукою зняло. Тут яна ўбачыла лесвічку, паднялася па ёй і вылезла з бярлогі. Побач раздаліся галасы Антоські і Савоські, Івонка ўзрадавалася, абняла іх і паведала пра свае прыгоды. Поты вясёлыя і шчаслівыя сябры пабеглі дахаты, дзе іх ужо зачакаліся матуля і тата.

   Вось такая казка пра гарэзу Івонку і яе прыгоды ў зімовым лесе. ДАБРАНАЧ мае маленькія сябры, салодкіх вам сноў!


Баю-баю, Люлі-люлі,
Маляняты ўжо паснулі...
І сабачкі і каты
Павярнулісь на бачкі,
Елкі ў лесе ў снезе спяць,
У небе зорачкі гараць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Маляняты ўжо паснулі.
Будуць ноч салодка спаць,
Сны шчаслівыя прысняць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Баю-баю, Люлі-люлі...

03.12.2015 г.
© «Стихи и Проза России»
Рег.№ 0222031 от 24 декабря 2015 в 13:59


Другие произведения автора:

СИНИЕ СТАВНИ КРЫЛАТОЙ ВЕСНЫ...

НА СИРЕНЕВОМ ЗАКАТЕ...

ВСЁ С ЧИСТОГО ЛИСТА...

Рейтинг: 0Голосов: 0719 просмотров

Нет комментариев. Ваш будет первым!