Ирина Беларусова
Казка. Прыгоды Iвонкі ў восеньскім лесе
Добры восеньскі вечар мае маленькія сябры! Дзень стаў кароткі, за акенцам ужо сцямнела, у небе месяц-ліхтарык і зорачкі свецяць. Дзеткі стаміліся за дзень і пара ім адпачыць. Заплюшчвайце вочкі і слухайце новую казку пра гарэзу Івонку і яе сяброў.
У весачку, дзе жыве Iвонка з матулей, татам, Антоськай і Савоськай прыйшла восень. Лісце на дрэвах стала разнакаляровым, у паветры лятаюць павуцінкі, зямельку пакрыў залаты дыван. Такая прыгажосць навокал!
Захацела наша Івонка ў лес за грыбамі схадзіць. Узяла кошык, паклала ў яго яблыкі, хлеба, бутэлечку малака і канешне не забыла пра Антоську і Савоську. Па дарозе дзяўчынка напявала песенькі, смяялася, нешта расказвала сябрам і за размовамі непрыкметна дабраліся да лесу. У восеньскім лесе было ціха. Не чутно зязюлі, бо паляцелі яны ў цеплыя краіны. Калі-нікалі гэту цішыню зрушаў стук дзятла, ці спеў сініцы. Наперадзе паказалася сонечная палянка, спадарожнікі прыпыніліся на ей. Івонка разаслала хустачку, паклала на яе сваю ежу і пачала шукаць грыбы. У траве пад елачкай хаваліся тоўсценькія баравікі, а зусім побач красуні лісічкі, быццам маленькія дзеткі, таўкліся пад бярозкамі ў шакаладных капялюшах абабачкі. Але хіба можна схавацца ад зоркіх вачэй нашай гарэзы? Не... І вось ужо поўны кошык, прыстала Івонка і вырашыла трошкі адпачыць і падсілкавацца.
Зірнула на хустачку з ежай, але што ж гэта? Дзе яблыкі? Можа Антоська з Савоськам з'елі? Не, яны не маглі так зрабіць. Пачала азірацца дзяўчынка па баках, і ўбачыла яблык, які рухаўся. Здзівілася гарэза. У яблык няма ног! Яна хуценька падбегла і засмяялася. На яе паглядаў спужанымі вочкамі вожык, на калючках якога быў яблык.
- Вось хто частаваўся яблыкамі!
Калі ласка! Не шкада. У нас есць хлеб і малако, а яблык дома шмат-весела сказала Івонка.
Вожык папоўз далей, а сябры падсілкаваўшысь, у добрым настроі, з поўным кошыкам грыбоў пайшлі дамоў.
Вось такая казка пра дзяўчынку Івонку і яе сяброў, якія гулялі па восеньскім лесе. ДАБРАНАЧ мае маленькія сябры, салодкіх вам сноў!
Баю-баю, Люлі-люлі,
Малышы ўжо паснулі...
І сабачкі і каты
Павярнулісь на бачкі,
Дрэвы золатам блішчаць,
У небе зорачкі гараць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Малышы ўжо паснулі.
Будуць ноч салодка спаць,
Сны шчаслівыя прысняць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Баю-баю, Люлі-люлі...
09.10.2013 г.
Другие произведения автора:
ОСЕННИЙ НОКТЮРН...
ВОСЕМЬ ЛЕТ НЕТ ТЕБЯ НА ЭТОЙ ЗЕМЛЕ…
НОЯБРЬСКИЕ НОЧИ...
Это произведение понравилось: