Казка. Як Івонка сон шукала

3 декабря 2012 — ИРИНА БЕЛАРУСОВА
article90463.jpg

 

Казка. Як Iвонка сон шукала

Ирина Беларусова

ЯК ІВОНКА СОН ШУКАЛА

Добры вечар мае маленькія сябры! Набегаліся, набалаваліся за дзень, час адпачыць прыйшоў. Заплюшчвайце вочкі і слухайце новую казку пра гарэзу Івонку.


   Цеплы летні вечар у весачцы. Сям'я Івонкі зрабіла ўсе справы, павячэрала і збіралася спаць. Дзяўчынка адзела піжаму, лягла ў ложак, залезла пад коўдру, заплюшчыла вочкі і чакае сон. Чакае, чакае, а ен усе не ідзе. Круціцца маленькая, варочаецца з боку на бок, а сон не ідзе. Пазвала яна Антоську і Савоську да сябе, яны леглі побач і хуценька заснулі. Вырашыла Івонка, што сон уцек ад яе. Яна ціхенька вылезла з ложку, накінула на сябе вялікую матуліну хустку і пайшла шукаць сон.
   На дварэ трошкі пахаладала, на небе, нібы ліхтарыкі, свяцілі зорачкі, ад усмешкі месячыка было добра відаць шлях да лесу. Маленькая Івонка, маленькімі ножкамі, маленькімі крокамі пайшла у лес шукаць свой сон...  
   Вось і лес, цемна ў ім. Пачуліся нейкія гукі, крыкі. Страшнавата стала Івонцы, але яна віду не падае і пытаецца:
- Хто гэта крычыць? Чаму не спіць? Ці таксама сон згубіўся?
- Як хто? Гэта я , Сава.  Усе совы і пугачы сьпяць толькі ў дзень!- лыпнула свамі круглымі вачыма сава.
-А ўночы што вы робіце?
- Лятаем, здабычы шукаем.
- А Вы не бачылі мой сон?
- Вось неразумная дзяўчынка, я сны толькі днем бачу, ідзі далей, не мяшай мне.
- Выбачайце цетачка Сава,- ціхенька адказала Івонка і пайшла далей шукаць свой сон.
Ідзе яна лясной сцяжынкай, мацней у хустку ўкутваецца і песеньку напявае:
"Спяць усе ўначы,
Спяць і людзі і кусты,
Спяць Савосік і Антосік,
А мой сон схаваў свой носік...."
Раптам начная спадарожніца чуе нейкія гукі пад елачкай, нехта фыркае, "топае"... і маленькі калючы камячок коціцца прама пад ногі.
- Вожык, дабранач! Я Івонка. Ад меня ўцек сон і я шукаю яго ў лесе.Ці не сустракаў ты мой сон?- заскакала дзяўчынка.
- Добрая ноч ці не, гэта якім паляванне будзе. Не сустракаў я твой сон і свой таксама. Я начны звярок. Палюю на мышэй, яшчарак, змей па начах. У цемені добра бачу.Ідзі далей Івонка, можа і знойдзеш свой сон,- і вожык пабег пад елкі.
  Стала зусім цемна, спадарожніца прыстала , прылегла на траву пад сосенкамі....і незаўважыла, як заснула.
   А тым часам, дома, прачнуліся Антоська і Савоська, глядзь, а Івонкі няма. Ціхенька, каб не разбудзіць спадара са спадарыняй, выйшлі з хаты. Антоська ўзяў след Івонкі, і вандроўнікі пайшлі шукаць сваю сяброўку. Пакуль дабраліся да леса, пачало віднець. Дайшлі да ўзгорачка і пад сасной убачылі Івонку, якая скруціўшыся калачыкам і накрыўшыся хусткай, салодка спала. Каток і сабачка ўзрадаваліся і давай лізаць шчочкі Івонкі. Тая расплюшчыла вочкі, замаргала  і засмяялася:
-Антоська, Савоська я сон знайшла, ен такі САЛОДКІ!!! А вы мяне знайшлі, Дзякуй вам сябры! І пойдзем хутчэй дахаты, а то матулечка хутка праснецца і спужаецца, што нас няма дома. У добрам настроі сябры пайшлі дамоў.


Вось такая казка пра начную спадарожніцу Івонку, ад якой уцек сон, а яна яго шукала і знайшла. ДАБРАНАЧ мае маленькія сябры, салодкіх вам сноў!

Баю-баю, Люлі-люлі,

Малышы ўжо паснулі...
І сабачкі і каты
Павярнулісь на бачкі,
Буслы ў гнездах леглі спаць,
У небе зорачкі гараць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Малышы ўжо паснулі.
Будуць ноч салодка спаць,
Сны шчаслівыя прысняць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Баю-баю, Люлі-люлі...(S) (nt) (nt) (nt) (nt) (nt)


03.12.2012 г.

© «Стихи и Проза России»
Рег.№ 0090463 от 3 декабря 2012 в 15:59


Другие произведения автора:

КАК ЖЕ Я ТЕБЯ ЛЮБИЛА...

ХЛЕБ НА ЛАДОШКЕ

ЛУННЫЙ БРИЗ

Рейтинг: +8Голосов: 81232 просмотра
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 3 декабря 2012 в 16:13 +1
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 3 декабря 2012 в 16:16 +1
Вилора # 4 декабря 2012 в 02:43 +1
Вельмi спадабалася!!! Вялiкае дзякуй!!!
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 4 декабря 2012 в 11:13 +1
ВАМ ЗЛАТА ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!
Иллайя-Лала # 26 марта 2013 в 12:31 +1
Какой чудный язык!
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 26 марта 2013 в 12:35 +1
Спасибо  Иллайя-Лала! Это мой родной белорусский язык. Для меня самый добрый, нежный, ласковый...С теплом, Ирина.


Виктор Кизилов # 21 апреля 2013 в 06:48 +1
Язык, как ласковый ручеек - льется и звенит сладко, сладко, баюкает. Сразу появляются мысли о доме и МАМЕ. arb08
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 24 апреля 2013 в 16:13 +1
Спасибо Виктор! Так тепло от Ваших Слов... С уважением и дружбой,  Ирина.

Раиса Малиношевская # 8 августа 2013 в 20:47 +1
Добрая сказка. И хорошие друзья у девочки оказались. 013smile  bz
    

                       С уважением РАИСА.
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 9 августа 2013 в 22:57 0
Спасибо Раиса за добрый отзыв и высокие оценки! Рада Вам! С теплом, Ирина.