Казка. Iвонка у гасцях у Зюзi Паазерскага

10 декабря 2012 — ИРИНА БЕЛАРУСОВА
article91458.jpg

Ирина Беларусова

ІВОНКА Ў ГАСЦЯХ У ЗЮЗІ ПААЗЕРСКАГА

Добры зімовы вечар мае маленькія сябры! За акенцам ужо сцямнела,ідзе снег, кусаецца мароз, шыбы ў казачных узорах, а ў хаце цепла, утульна і самы час адпачыць. Заплюшчвайце вочкі і слухайце зімовую, калядную казку пра гарэзу Івонку.

   Прыйшла Зіма.  Весачка, у якой жыла Івонка с матуляй, татам, Антоськай и Савоськай, стаяла ў высокіх белых гурбах. На дахах дамоў, пад праменямі сонейка, зіхацеў снег. Такая прыгажосць вакол! Падае снег. Чутны з ўсіх бакоў радасныя галасы, дзіцячы смех: хто на санках з горак з'язджае і заходзіцца смехам, хто снежкамі кідаецца... Не можа наша гарэза ўседзець ў хаце, цепла апранаецца, бярэ з сабою Антоську і Савоську, парасон ад снега, і яны ідуць у двор. Каток з сабачкай пачалі лавіць сняжынкі, а дзяўчынка пачала таньчыць:над галавою парасон, крок у адзін бок, потым у другі і шчаслівая закружылася...  
   Але ж гэта была  б не наша гарэза, каб з ей нічога не здарылася. Нечакана-негадана падзьмуў моцны вецер, пачалася мяцель, завіруха, Антоська з Савоськай учапіліся за падол шубы Івонкі, але вецер панес парасон і разам з ім нашых вандроўнікаў. Яны вельмі спужаліся, заплюшчылі вочы....і так ляцелі. Невядома колькі прайшло часу, але раптам вецер сціх, і нашы сябры павольна апусціліся на лясную палянку. Пачалі азірацца навокал. А перад імі стаіць стары, з белымі, як снег, валасамі на галаве і такой жа даўжэзнай барадой, нізенькага росту, тоўсты; увесь у белай цёплай вопратцы; ногі ў яго босыя і галава нічым не пакрытая. У руцэ - жалезная булава.
- Дзядуля, а ты хто?-пытаецца Івонка.
-Я Зюзя Паазерскі- Бог Зімы.Імя мае ад слова «зюзець» — гэта значыць мерзнуць.Калі нехта раззлуе меня, так стукну булавою ў пень, што несціханы гул да неба даляціць, а пень на дробныя трэсачкі рассыплецца. Тады і пачынаюцца лютыя маразы.
  Цэлай зграяй рассыпаюцца па зямлі мае служкі: завея, мяцеліца ды завіруха. Дзікім завываннем пужаюць яны малых. А вецер дзьме так, што здаецца, быццам гэта чэрці скуголяць.
 Любімае мае месца - лес. Утульна мне тут, бо паветра ў лесе марознае і здаровае, ёсць з кім забаўляцца. Зайчыкі гуляюць са мной ў хованкі, вавёркі казкі апавядаюць, - адказаў стары.
- Дык гэта твае служкі нас сюды прынеслі?
- Яны...
- А як жа мы цяпер дадому вернемся? Матуля з татай будуць хвалявацца.
- Пачакай, пагасціце трохі ў мяне ў "Зюзевай аколіцы", а потым я вам дапамагу. Толькі будзьце асцярожныя на сцежцы, асабліва тыя, хто ў гэтым годзе сваволіў, каб часам Хапун з вялікім мехам не прыхапіў вас з сабою.
І пайшлі нашы вандроўнікі разам с Зюзяй Паазерскім . Прайшлі сцежку без прыгод. Падышлі да "Каляднай паляны", на ей стаіць слуп, а на ім — усялякія смешныя маскі.Нашы сябры дакрануліся да іх і "прыхапілі" з сабой "кавалачак” усмешкі. А вось і  вёска "Зюзева аколіца".  


  Гасцей у сядзібе Зюзі Паазерскага частуюць гарачай гарбатай  з блінамі і пернікамі. Пачынаецца прадстаўленне. Гучыць музыка,на масточку, перакінутым, праз замерзлую сажалку,  з'яўляецца ганец... А злая  и скупая баба Напасця разам с Агневіком будуюць падкопы супраць Зюзінага ўнука — Ледавіка.  Аднак добрая чараўніца  цетачка Завея перавыхоўвае "нячысцікаў". А потым усе яны, разам з Зюзяй , Івонкай, Антоськай и Савоськай  вадзілі карагоды вакол прыгожай яліны, гулялі ў гульні.Весела ў гасцях у Зюзі! Але прайшло шмат часу, бацькі хвалююцца, пара дахаты, а як - не ведаюць. Убачыў Зюзя засумаваныя твары сяброў і кажа:
- Не сумуйце. Я ж казаў, што дапамагу. Запрагайце коней служкі, збірайце падарункі для Івонкі, яе родных  і Ў ДОБРЫ ШЛЯХ!!!
- Вялікі Дзякуй шчодры Зюзя! Няхай у тваей весачцы заўседы будзе весела і на Свята прыходзіць шмат гасцей! А мы ніколі не забудзем гэтыя прыгоды,- і дзяўчынка абняла старога.
   Вандроўнікі селі ў сані і тройка панесла іх дадому, дзе ўжо зачакаліся бацькі.

Вось такая казка пра  спадарожніцу Івонку і яе сяброў, якія гасцявалі ў Зюзі Паазерскага -Бога Зімы. ДАБРАНАЧ мае маленькія сябры, салодкіх вам сноў!

Баю-баю, Люлі-люлі,
Малышы ўжо   паснулі...
І сабачкі  і  каты
Павярнулісь   на   бачкі,
Елкі ў лесе ў снезе спяць,
У небе зорачкі гараць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Малышы ўжо паснулі.
Будуць ноч салодка спаць,
Сны шчаслівыя прысняць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Баю-баю, Люлі-люлі...(S) (nt) (nt) (nt) (nt) (nt)


10.12.2012 г.

© «Стихи и Проза России»
Рег.№ 0091458 от 10 декабря 2012 в 22:20


Другие произведения автора:

В ФЕВРАЛЕ ПОД ОКНОМ ПЕРВОЦВЕТЫ...

ОЧЕРТАНЬЯ ПРОЗРАЧНОЙ ЛУНЫ…

БЕРЕЗОВАЯ РОЩА ВЕКОВАЯ...

Рейтинг: +4Голосов: 41254 просмотра
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 10 декабря 2012 в 22:21 0
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 10 декабря 2012 в 22:22 0
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 10 декабря 2012 в 22:22 0
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 10 декабря 2012 в 22:23 0
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 10 декабря 2012 в 22:23 0
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 10 декабря 2012 в 22:24 0
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 10 декабря 2012 в 22:24 0
Богаченко Татьяна # 11 декабря 2012 в 10:37 0
Ирочка, повезло Ивонке, такие сказки может слушать!
И я побывала в гостях у сказки на Вашей чудесной
страничке! Спасибо! Очень понравилось!!!
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 11 декабря 2012 в 11:47 0
Милая Танечка, Сердечное Спасибо Вам за Ваше внимание, за теплые слова, за то что зашли в мою сказку!!! С добром и нежностью, Ирина.
Татьяна Туманова # 11 декабря 2012 в 12:29 +1
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 11 декабря 2012 в 20:04 0
СПАСИБО ТАНЕЧКА! С теплом, Ирина.
Владимирова Татьяна # 12 декабря 2012 в 16:45 +1
Добрая, Новогодняя сказка! Молодец! vb070  
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 12 декабря 2012 в 19:54 0
СПАСИБО ТАТЬЯНА!
Лора # 23 декабря 2012 в 09:09 +1
Дзякуй Вам!!!! ВЕЛЬМI ПАДАБАЕЦЦА!!!! З ЦЯПЛОМ!!!!
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 25 декабря 2012 в 19:46 0
ЯК ПРЫЕМНА!!! ДЗЯКУЙ ЛАРЫСА!!! З НАДЫХОДЗЯЧЫМІ СВЯТАМІ!!! З ДАБРОМ, ІРЫНА.